Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці насамрэч на супольных зь Беларусьсю вайсковых вучэньнях Расея адпрацоўвала ракетныя ўдары па Ўкраіне?

абноўлена

Расейскія танкі падчас вучэньняў, 25 жніўня 2016
Расейскія танкі падчас вучэньняў, 25 жніўня 2016

Начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў так адказаў карэспандэнту Свабоды на гэтае пытаньне:

Начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў так адказаў карэспандэнту Свабоды на гэтае пытаньне:

«Мы не камэнтуем заявы ўкраінскага боку, усе пытаньні да іх. Магу толькі сказаць, што ў нас вельмі падрабязна выкладзена ўся інфармацыя пра ўсе вучэньні, якія праводзяцца. У тым ліку пра правядзеньне 26 кастрычніка трэніроўкі з органамі кіраваньня і дзяжурнымі сіламі па проціпаветранай абароне аб’яднанай сыстэмы проціпаветранай абароны краін — удзельніц Садружнасьці незалежных дзяржаў. Уся інфармацыя вельмі падрабязна разьмяшчаецца на інтэрнэт-партале Міністэрства абароны РБ».

— То бок вы абвяргаеце такую інфармацыю?

— Зусім правільна. Таму зьвярніцеся да інтэрнэт-парталу. Там вельмі падрабязна выкладзены ўсе пытаньні.

Раней сёньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што кіраўніцтва Расеі не адмаўляецца ад агрэсіўных плянаў у дачыненьні да Ўкраіны і працягвае падрыхтоўку да магчымых шырокамаштабных наступальных дзеяньняў супраць украінскай дзяржавы.

«26 кастрычніка, выкарыстоўваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, расейскія баявыя самалёты ў паветранай прасторы Беларусі адпрацавалі пытаньне ўмоўнага нанясеньня масіраваных авіяцыйных удараў па стратэгічных аб’ектах на тэрыторыі Ўкраіны», — сказаў сёньня на брыфінгу ў Кіеве Вадзім Скібіцкі.

Паводле яго, у гэты дзень украінская выведка зафіксавала палёты ўздоўж дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Беларусі самалёта А-50У, які ажыцьцяўляў кантроль паветранай прасторы паўночна-заходняй часткі Ўкраіны і навядзеньне зьнішчальнай авіяцыі, стратэгічнага бамбавіка ТУ-160 і двух далёкіх бамбавікоў ТУ-22 М3 паветрана-касьмічных сіл Расеі, што ўмоўна ажыцьцяўлялі пуск ракет, а таксама два франтавыя бамбавікі СУ-34, якія адпрацоўвалі навучальныя пытаньні нанясеньня бомбавых удараў. «Неабходна адзначыць, што аналягічныя вучэньні ў мінулым, 2015, годзе Расейская Фэдэрацыя правяла ў паветранай прасторы Беларусі, і тады асноўны ўдар быў накіраваны на краіны Балтыі», — дадаў прадстаўнік украінскай выведкі.

«Такім чынам Расея працягвае разглядаць магчымасьць збройнага супрацьстаяньня з НАТО, у тым ліку і на тэрыторыі нашай дзяржавы», — паведаміў Вадзім Скібіцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG