«26 кастрычніка, выкарыстоўваючы абавязацельствы Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, расейскія баявыя самалёты ў паветранай прасторы Беларусі адпрацавалі пытаньне ўмоўнага нанясеньня масіраваных авіяцыйных удараў па стратэгічных аб’ектах на тэрыторыі Ўкраіны», — сказаў сёньня на брыфінгу ў Кіеве Вадзім Скібіцкі.
Паводле яго, у гэты дзень украінская выведка зафіксавала палёты ўздоўж дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Беларусі самалёта А-50У, які ажыцьцяўляў кантроль паветранай прасторы паўночна-заходняй часткі Ўкраіны і навядзеньне зьнішчальнай авіяцыі, стратэгічнага бамбавіка ТУ-160 і двух далёкіх бамбавікоў ТУ-22 М3 паветрана-касьмічных сіл Расеі, што ўмоўна ажыцьцяўлялі пуск ракет, а таксама два франтавыя бамбавікі СУ-34, якія адпрацоўвалі навучальныя пытаньні нанясеньня бомбавых удараў. «Неабходна адзначыць, што аналягічныя вучэньні ў мінулым, 2015, годзе Расейская Фэдэрацыя правяла ў паветранай прасторы Беларусі, і тады асноўны ўдар быў накіраваны на краіны Балтыі», — дадаў прадстаўнік украінскай выведкі.
«Такім чынам Расея працягвае разглядаць магчымасьць збройнага супрацьстаяньня з НАТО, у тым ліку і на тэрыторыі нашай дзяржавы», — паведаміў Вадзім Скібіцкі.
Кіеў: Расея на супольных з Беларусьсю вайсковых вучэньнях адпрацоўвала ракетныя ўдары па Ўкраіне
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі заяўляе, што кіраўніцтва Расеі не адмаўляецца ад агрэсіўных плянаў у дачыненьні да Ўкраіны і працягвае падрыхтоўку да магчымых шырокамаштабных наступальных дзеяньняў супраць украінскай дзяржавы.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1