Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрускаму пэдафілу прысудзілі 15 гадоў турмы


Суд Добрускага раёну на закрытым пасяджэньні прысудзіў жыхару Добрушу 1966 году нараджэньня 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Мужчыну прызналі вінаватым у дзеяньнях сэксуальнага характару, учыненых насуперак волі пацярпелай, з ужываньнем гвалту, з выкарыстаньнем бездапаможнага стану пацярпелай, паўторна, асобай, якая раней учыняла згвалтаваньне, зробленых у дачыненьні да заведама малалетняй. Таксама яго прызналі ў замаху на згвалтаваньне ў тых жа акалічнасьцях.

Дзеяньні ў дачыненьні дзьвюх пацярпелых дзяўчынак адбываліся ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, дзе, акрамя іх, было яшчэ шасьцёра дзяцей. Гвалтаўнік — муж выхавальніцы гэтага дзіцячага дому, сям’я мае дваіх уласных дзяцей.

У Менску тым часам судзяць гаспадара «дому пэдафілаў». Былога кіраўніка Міжнароднай дабрачыннай грамадзкай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам» Вячаслава Давыдовіча абвінавачваюць у злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасьці непаўналетніх, учыненых з красавіка 2010 году па лістапад 2012-га. Колькасьць ахвяраў не агучваецца, Tut.by у сваім расьсьледаваньні казаў пра «сотні, калі ня тысячы ахвяраў» групоўкі з пачатку 2000-х гадоў. Справу завялі летам 2014-га, спынялі ўзімку, зноў распачалі летам 2015-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG