Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся суд над гаспадаром «дому пэдафілаў»


Вячаслаў Давыдовіч
Вячаслаў Давыдовіч

Менскі гарадзкі суд пачаў 16 верасьня разгляд крымінальнай справы адносна Вячаслава Давыдовіча, піша tut.by. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Давыдовіча абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару адносна заведама малалетняга (ч. 2 і ч. 3 арт. 167 КК), іншых дзеяньнях сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту (арт. 168), злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424) і службовым падлогу (ч. 2 арт. 427), незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці (ч. 2 арт. 233). Максымальнае пакараньне — да 15 год турмы.

Ён ужо адбывае пакараньне за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць: у 2014 годзе яму прысудзілі 4 гады пазбаўленьня волі.

Былога кіраўніка Міжнароднай дабрачыннай грамадзкай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам» абвінавачваюць у злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасьці непаўналетніх, учыненых з красавіка 2010 году па лістапад 2012-га, колькасьць ахвяраў не агучваецца. Справу распачыналі летам 2014-га, спынялі ўзімку, зноў распачалі летам 2015-га.

Tut.by публікаваў расьсьледаваньне адносна катэджу Давыдовіча ў Зацані (адзін з самых вялікіх катэджаў Беларусі плошчай 1736 м²), куды фігуранты «справы пэдафілаў» заваблівалі дзяцей нібыта на будаўнічыя працы, у сэкцыі ці майстэрні. Выданьне піша пра сотні, калі ня тысячы ахвяраў групоўкі з пачатку 2000-х гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG