Малая доўга й настойліва дапытваецца, кім працуюць тата й мама, а таксама бабуля. Чатырохгадовая, яна яшчэ ня ведае панятку «прафэсія», і падступаецца з розных бакоў: а што вы робіце? а куды вы ходзіце на працу? а навошта гэта рабіць?
Урэшце ўсе разам неяк датлумачваем, што мама падказвае людзям, якія тавары лепш купляць, бабуля апавядае гісторыі даўніх часоў, тата абараняе ўсіх пакрыўджаных, бо ён — адвакат.
Выснова агаломшвае: «Мама падКАЗАлка? А дзе сямёра казьлянят?»
Бабуля абвяшчаецца гаварылкай, а тата... анёлам.
І чаму раптам тата — анёл?
Дык ён жа заўжды аберагае людзей — вы самі сказалі. А гэтак умеюць толькі анёлы.
Антаніна Хатэнка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org