Cygnus належыць прыватнай амэрыканскай кампаніі Orbital ATK. Карабель быў запушчаны ў космас 17 кастрычніка. Гэта быў першы запуск касьмічнага апарата Orbital ATK пасьля таго, як у сакавіку 2014 году выбухнула ракета-носьбіт Antares.
7 верасьня на МКС адправілася 49-я экспэдыцыя, у яе складзе расейцы Сяргей Рыжыкаў, Анатоль Іванішын і Андрэй Барысенка, амэрыканцы Робэрт Шэйн Кімброу і Кэтлін Рубэнс, а таксама японец Такуя Онісі.