Дырэктар парталу WikiLeaks Гэвін Макфад’ен памёр у суботу, 22 кастрычніка, ва ўзросьце 76 гадоў. Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў заснавальнік арганізацыі Джуліян Асанж.
У паведамленьні WikiLeaks гаворыцца, што Макфад’ен «адправіўся на барацьбу з Богам». Прычыны сьмерці не называюцца.
Смерць Макфад’ена таксама пацьвердзілі ў брытанскім Цэнтры дасьледчай журналістыкі, заснавальнікам якога ён быў.