Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электрычнасьць


Васілій Максімаў, «Бабуліны казкі» (1867).
Васілій Максімаў, «Бабуліны казкі» (1867).

Паўгадзіны не было электрычнасьці. Не працаваў ні інтэрнэт, ні тэлефон, не было гарачай вады (у нас электракалёнка). У дзяцінстве ў вёсцы электрычнасьць прападала ў навальніцу і ў моцныя мяцеліцы. Летам сьвятло падключалі праз паўдня, а зімой часам і праз тыдзень. Бацькі рана клаліся спаць, а я пры лямпе чытаў. Чытаў, але мне вельмі хацелася паглядзець тэлевізар. І я прасіў у Бога, каб зьявілася электрычнасьць. Часам яна тут жа зьяўлялася, і я верыў, што мне дапамог Бог. Цяпер, калі зьнікла электрычнасьць, я не зьвяртаўся да Бога. Я проста чакаў, калі загарацца лямпачкі.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG