Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#ДзядзькаРыгор: сацыяльныя сеткі адказваюць на зьнявагу Барадуліна выкладчыкам БДУ


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

Інтэрнэт-супольнасьць публікуе вершы Рыгора Барадуліна ў адказ на зьнявагу паэта дырэктарам менскай агенцыі нерухомасьці і выкладчыкам БДУ Аляксандрам Гарашчэням.

Аргнаізацыя «Моладзь БНФ» заклікала цытаваць вершы Барадуліна ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #ДзядзькаРыгор. Таксама актывісты запрашаюць сына Аляксандра Гарашчэні прыйсьці ў офіс арганізацыі, каб атрымаць у падарунак зборнік вершаў Рыгора Барадуліна. «Мы шчыра жадаем, каб ты быў адукаваным і не паўтараў памылак бацькоў», — гаворыцца ў заяве.

Error rendering VK.

Error rendering VK.

Error rendering VK.

Error rendering VK.

Сёньня журналіст Севярын Квяткоўскі апублікаваў у сваім Фэйсбуку допіс гадовай даўніны дырэктара агенцтва «Акадэмнерухомасьць» і выкладчыка БДУ Аляксандра Гарашчэні. Гарашчэня называе Барадуліна «нацысцкай сволаччу», бо той належаў да Партыі БНФ і зьяўляўся ўніяцкім вернікам.

Сацыяльныя сеткі імгненна сталі абмяркоўваць допіс, апублікаваны летась. А ў прэс-службе БДУ заявілі, што Аляксандар Гарашчэня не зьяўляецца штатным супрацоўнікам БДУ, а толькі праводзіў унівэрсытэцкія трэнінгі «Школа рыэлтарскага майстэрства» як спэцыяліст агентства нерухомасьці.

У інтэрвію «Нашай Ніве» Аляксандар Гарашчэня пацьвердзіў свае словы і дадаў, што тое самае думае і пра пісьменьніка Васіля Быкава, бо той таксама быў у БНФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG