Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік РПЦ прыбыў зь візытам у Лёндан


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыбыў у Лёндан з чатырохдзённым візытам. Гэта першы за ўсю найноўшую гісторыю візыт кіраўніка РПЦ у Вялікую Брытанію.

Кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў аэрапорце сустракалі япіскап Сураскі Елісей і амбасадар Расеі ў Брытаніі Аляксандар Якавенка.

Як плянуецца, падчас візыту ў Брытанію патрыярх сустрэнецца з каралевай Вялікае Брытаніі і арцыбіскупам Кэнтэрбэрыйскм. Таксама патрыярх Кірыл узначаліць урачыстасьці з нагоды 300-годзьдзя прысутнасьці Расейскай царквы на Брытанскіх астравах.

Адзін зь вядучых лектараў на тэмы рэлігіі ў Оксфардзкім унівэрсытэце, прафэсар Пітэр Пэткоф сказаў раней у інтэрвію Бі-Бі-Сі, што візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Лёндан можа быць часткай стратэгіі Масквы па прасоўваньні «мяккай сілы».

«Я не зьдзіўлюся, калі Расея паспрабуе выкарыстаць гэты візыт, каб зьмяніць агульны тон рыторыкі вакол сытуацыі ў Сырыі. Напрыклад, зьвярнуць увагу на расправы над хрысьціянамі, пагаварыць пра высілкі Захаду і Расеі ў супрацьстаяньні тэрарызму», — сказаў Пітэр Пэткоф, адзначыўшы, што раней патрыярх Кірыл называў ваенную апэрацыю Расеі ў Сырыі часткаю больш глябальнага супрацьстаяньня тэрарызму ў сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG