Улада К., хлопца, якога падазраюць у нападзеньні з бэнзапілой і сякерай на людзей у ГЦ «Эўропа» 8 кастрычніка, пазнаў карыстальнік «Фэйсбуку» Андрэй Ткачоў. Допіс зьявіўся на ягонай старонцы ўначы на 9 кастрычніка.
Раней са словаў аднаклясьнікаў пра Ўлада К. стала вядома, што ён рэгулярна наведваў спартовую залю.
«Хадзіў у маю „качалку“ мінімум два гады, апошні год я зь ім вітаўся за руку», — піша Андрэй Ткачоў.
Выклікала зьдзіўленьне ягоная манера рваць вялікія цяжары і трэніравацца да зносу, нібыта ён сябе ненавідзеў і за нешта спрабаваў пакараць.
«Ціхі маўклівы хлапец. Ніхто, напэўна, не прыгадае, як ён зьявіўся ў нашай падвальнай „качалцы“. Такіх „пралесак“ прыходзяць дзясяткі кожны сэзон. Запалу ў іх хапае максымум на месяц-паўтара, пасьля прыходзіць усьведамленьне, што ўсё ня так проста, і яны больш не прыходзяць. А гэты застаўся. Ходзіць сабе, моўчкі жалезкі цягае, ні з кім не размаўляе...
Па паводзінах відаць, што вельмі закамплексаваны, можа, празь яго зьнешнасьць і прышчы, якія пэрыядычна пакрывалі ня толькі ўвесь ягоны твар, але і цела. Адпусьціў сабе валасы, якія ўвесь час папраўляў, пакуль ня стаў іх зьбіраць у хвост. Тыповы замкнуты падлетак. Такія, напэўна, церпяць булінг і зьдзекі аднагодак (прывітаньне школьным і ўнівэрсытэцкім псыхолягам)
За ўвесь час ані разу ні з кім не загаварыў, наколькі я памятаю. Неяк дзяжурны трэнэр зрабіў яму заўвагу, што ён працуе з неадэкватна вялікай вагой і можа траўмавацца, на што ён усьміхнуўся і працягваў як нічога ніякага. Выклікала зьдзіўленьне ягоная манера рваць вялікія цяжары і трэніравацца да зносу, нібыта ён сябе ненавідзеў і за нешта спрабаваў пакараць.
Загаварыў я зь ім, напэўна, толькі аднойчы, калі мне быў патрэбен трэнажор, на якім ён рабіў падыход. Я спытаў, колькі яму яшчэ засталося і ці можна рабіць практыкаваньне зь ім па чарзе, на што ён паматаў галавой і ўсьміхнуўся. Пасьля гэтага ён пачаў са мной вітацца.
У яго была дзіўная адсутная ўсьмешка, хутчэй ухмылка. Неяк мы з адміністратарам нават пажартавалі паміж сабой, што з такіх ціхоняў якраз і вырастаюць маньякі...
У яго была дзіўная адсутная ўсьмешка, хутчэй ухмылка. Неяк мы з адміністратарам нават пажартавалі паміж сабой, што з такіх ціхоняў якраз і вырастаюць маньякі... Ведалі б мы тады...
P.S. Толькі сёньня з прачытанага артыкулу я даведаўся, што яго зваць Уладзь. Будзьце ўважлівыя адзін да аднаго».
8 кастрычніка 17-гадовы першакурсьнік Улад К. напаў з бэнзапілой і сякерай на людзей у гандлёвым цэнтры «Эўропа». 43-гадовая жанчына загінула на месцы, 46-гадовая атрымала траўмы і знаходзіцца ў шпіталі. Яшчэ адна пацярпелая атрымала менш значныя пашкоджаньні.