Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі прысудзілі за «тэарэтычныя адкрыцьці тапалягічных фазавых пераходаў і тапалягічных фазаў матэрыі».
Ляўрэатамі сталі амэрыканец Дэйвід Тулес і брытанцы Данкан Голдэйн і Майкл Костэрліц, якія працавалі або працуюць у амэрыканскіх унівэрсытэтах.
Уручэньне прэміі адбудзецца 10 сьнежня ў Стакгольме.
Памер прэміі складае 953 тысячы даляраў: палову грошай атрымае Тулес, а другую — Голдэйн і Костэрліц.