Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія Кангрэсу: Сноўдэн нанёс велізарную шкоду бясьпецы ЗША


Камітэт па справах выведных службаў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 15 верасьня аднагалосна ўхваліў дакумэнт, падрыхтаваны яго аналітыкамі, у якім гаворыцца, што былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, які выкраў паўтара мільёна сакрэтных дакумэнтаў, ня быў выкрывальнікам незаконнай дзейнасьці, як працягваюць сьцьвярджаць яго прыхільнікі. Яго дзеяньні былі супрацьзаконныя.

Большая частка дакумэнтаў, скрадзеных Сноўдэнам, ня тычылася ўмяшаньня амэрыканскіх службаў у прыватнае жыцьцё амэрыканцаў, а ўтрымоўвала сакрэты, выкрыцьцё якіх можа нанесьці ўдар па нацыянальных інтарэсах ЗША, сьцьвярджаецца ў дакладзе. У ім таксама гаворыцца, што Сноўдэн падправіў сваю працоўную біяграфію, выкраў адказы на пытаньні тэсту і праваліў экзамэн па заканадаўстве, якое рэгулюе парадак устанаўленьня тайнага назіраньня за інтэрнэт-трафікам замежных фізычных і юрыдычных асобаў. У заканадаўстве якраз вызначаны меры абароны грамадзянаў ЗША ад ненаўмыснага ўварваньня ў іх асабістую сфэру падчас ажыцьцяўленьня названай дзейнасьці.

Даклад быў зацьверджаны напярэдадні выхаду на экраны фільму «Сноўдэн» вядомага кінарэжысэра Олівэра Стоўна, у якім галоўны пэрсанаж паказаны як станоўчы герой.

«Хоць Сноўдэн выстаўляе сябе сьмелым выкрывальнікам дзяржаўнага беззаконьня — гаворыцца ў дакладзе — ён у сапраўднасьці быў выдумшчыкам, схільным да пастаяннага перабольшваньня, скаржнікам, які часта канфліктаваў з начальствам і нават атрымаў службовую вымову незадоўга да таго, як пачаў спампоўваць дакумэнты АНБ... Перададзеныя ім прэсе ў 2013 годзе зьвесткі нанесьлі вялікую шкоду нацыянальным інтарэсам ЗША, падарвалі намаганьні выведнай супольнасьці ў галіне барацьбы з тэрарызмам і паставілі пад пагрозу бясьпеку амэрыканскіх грамадзянаў, уключаючы пэрсанал узброеных сілаў».

Як сьцьвярджаюць прыхільнікі Сноўдэна, сваім учынкам ён справакаваў у грамадзтве здаровыя дэбаты аб паўнамоцтвах выведнай супольнасьці, якія ў выніку прывялі да абмежаваньня маштабаў назіраньня за амэрыканскімі грамадзянамі з боку АНБ. Праваабаронцы разгарнулі шырокую кампанію з мэтай пераканаць Барака Абаму да таго, як ён пакіне Белы дом, памілаваць Сноўдэна, абвінавачанага ў шпіянажы. Сябры Камітэту па справах выведных службаў ад абедзьвюх партый накіравалі прэзыдэнту ліст з просьбай не дараваць Сноўдэну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG