Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў падняць заробкі настаўнікаў на чвэрць — да 325 даляраў


Прамаўляючы ў менскай школе-інтэрнаце № 13 для дзяцей з парушэньнямі слыху, Аляксандар Лукашэнка прапанаваў «за нейкі час» падняць заробкі настаўнікам прынамсі на чвэрць, перадае БЕЛТА.

Тады, перакананы Лукашэнка, «са школы ніхто ня сыдзе, нават той, хто не па прызначэньні туды прыйшоў».

Паводле ягоных словаў, ва ўрадзе ўжо дамовіліся пра гэта, але першай умовай падвышэньня Лукашэнка называе поўную аптымізацыю сыстэмы адукацыі, ад міністэрства да шараговых школаў.

Сярэдні намінальны заробак ў галіне адукацыі, паводле Белстату, склаў на ліпень 2016 году 510 дэнамінаваных рублёў (255 даляраў паводле курсу на 1 жніўня). Калі яго падняць на чвэрць, выйдзе 637,5 рубля (325 даляраў паводле курсу на момант публікацыі). Сярэдні заробак у Беларусі, паводле Белстату, склаў у ліпені 745,8 рубля (373 з паловай даляры на 1 жніўня).

На думку Лукашэнкі, праца настаўніка — гэта самая цікавая праца, бо настаўнік мае больш вольнага часу для творчасьці і самарэалізацыі, чым працаўнік вытворчасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG