Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Адэне, як найменей 45 забітых


Адэн, жнівень 2016
Адэн, жнівень 2016

Як найменей 45 чалавек загінулі ў часовай сталіцы Емэну — горадзе Адэн, калі тэрарыст-сьмяротнік урэзаўся на замінаванным аўтамабілі ў групу рэкрутаў, якія стаялі перад уваходам на вайсковую базу.

Як паведаміла агенцтва Reuters, адказнасьць за тэракт ўзяла на сябе радыкальная групоўка «Ісламская дзяржава».

Тэракты ў Адэне фактычна сталі часткай штодзённага жыцьця. Пры гэтым робяцца напады як на прадстаўнікоў уладаў, так і на вайскоўцаў, і на мірнае насельніцтва. Усяго грамадзянская вайна ў Емэне забрала больш за 6000 чалавечых жыцьцяў.

Шматлікія спробы міжнароднай супольнасьці пакласьці канец канфлікту ў самай беднай краіне арабскага сьвету пацярпелі няўдачу. Апошняя зь іх правалілася з-за негатовасьці хусітаў адмовіцца ад балістычных ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG