Сьвятлану Алексіевіч узнагародзілі ў Пэкіне кніжнай прэміяй «Вэньцьзінь» (Wenjin). Гэта самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода ў Кітаі. Яна была запачаткаваная Нацыянальнай бібліятэкай краіны ў 2004 годзе.
Узнагарода прысуджаецца найлепшым кнігам у трох намінацыях: дзіцячая, сацыяльная й навукова-папулярная літаратура.
Пасьля цырымоніі ўручэньня прэміі Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з культавым кітайскім пісьменьнікам, ляўрэатам прэміі Франца Кафкі ў 2014 годзе, фіналістам прэміі Букер Янь Лянкэ.
Апрача прэміі «Вэньцьзінь», пісьменьніца ў Кітаі атрымала прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу і ўзнагароду Пэкінскага кніжнага кірмашу. Сьвятлана Алексіевіч ўжо тыдзень знаходзіцца ў Кітаі. 20 жніўня яна сустрэлася з кітайскім пісьменьнікам, ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі 2012 году Мо Янем. Сёньня беларускую нобэлеўскую ляўрэатку віталі ў пасольстве Беларусі ў Пэкіне.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1