Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-7 кадраў са сьвята 25 жніўня ў Менску


Уладзімер Падгол
Уладзімер Падгол

25 жніўня, у дзень сьвяткаваньня 25-годзьдзя наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага акта, у Менску прайшлі некалькі акцыяў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Свабода сабрала самыя яркія моманты.

1. Актывісты міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» на скрыжаваньні вуліцы Няміга з праспэктам Пераможцаў арганізацыі раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя сьцяжкі з гербам «Пагоня».

2. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч эмацыйна чытае вершы каля помніка Янку Купалу.

3. Рушаньне пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў цэнтры Менску, зладжанае «Маладым фронтам» у гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 год таму.

4. Невядомыя кінулі яйкамі ва ўдзельнікаў шэсьця на плошчы Незалежнасьці і ўцяклі.

5. Вольга Мікалайчык прыйшла на рушаньне пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пасьля суду па зьмесьце сайту Эдуарда Пальчыса.

6. Каля менскага Палаца спорту адбыўся пікет Партыі БНФ. Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

7. Кандыдат ад Партыі БНФ Уладзімер Падгол прыйшоў на мітынг у бронекамізэльцы з надпісам «Куля для прэзыдэнта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG