Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у дэпутаты запісаўся на БТ у танкісцкім шаломе і бронекамізэльцы. Фотарэпартаж зь пікету БНФ

абноўлена

Каля менскага Палаца спорту адбыўся пікет Партыі БНФ. Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Сярод удзельнікаў — кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, яго намесьнік Ігар Лялькоў, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леанід Акаловіч, Уладзімер Падгол, Ільля Дабратвор, а таксама кіраўнікі руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык і Аляксандр Макаеў.

Асаблівую ўвагу журналістаў і мінакоў выклікаў палітоляг Уладзімер Падгол. На ім былі танкісцкі шалом, бронекамізэлька з надпісам «Куля для прэзыдэнта», у руках — кніга свайго аўтарства з такой жа назвай. На зямлі — дзьве капсулы, якія сымбалізавалі сабой вялізныя кулі, а таксама глёбус зь белай плямай замест Беларусі.

Уладзімер Падгол
Уладзімер Падгол

Спадар Падгол расказаў, што ў такім выглядзе запісаў зварот да выбарцаў на Беларускім тэлебачаньні і заўтра ўвечары стане зразумела, ці трапіць ягоны ролік у эфір.

Ужо традыцыйна за пікетам назіралі некалькі чалавек у цывільным, якія перамаўляліся па рацыі і здымалі падзею на відэакамэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG