Крыніца знаходзіцца непадалёк ад Слаўгарада (у мінулым — Прапойск). Аднак назву сваю Блакітная крыніца займела зусім нядаўна. Раней яе называлі Сіні ключ або Сіні калодзеж.
Штогод на Крыніцу прыяжджаюць жыхары былых навакольных вёсак Кліны, Нямільна, Благадаць, Дубна, Старынка і іншых, адселеных пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб сустрэцца, набраць вады, палекавацца, узгадаць былое і расказаць іншым легенды, якія тут бытавалі.
Тысячы людзей пакланяюцца крыніцам пад Слаўгарадам

1
Лічыцца, што вада зь сіняй крыніцы карысная. Людзі набіраюць вёдрамі і каністрамі... Рэгулярна дайвэры дастаюць з дна шмат бутэлек і іншага посуду, якія людзі выпусьцілі.

2
Раней тут пакідалі старыя рэчы, каб пакінуць хваробы. Цяпер проста абмяжоўваюцца павязваньнем каляровых стужак на дрэвы

3
Крыжы ў даўніну тут павязвалі ручнікамі

4
Блакітная крыніца – унікальны помнік беларускай прыроды, які ўяўляе сабой невялікае возера з патокам чыстай вады, які выбіваецца на паверхню з глыбіні ў 200 мэтраў.

5
Большых крыніцаў у Беларусі няма.

6
Нягледзячы на надвор'е, у любую пару тэмпэратура вады заўжды захоўваецца на ўзроўні +4С

7
Вада тут вельмі празрыстая

8
Паводле традыцыі трэба тры разы перайсьці крыніцу альбо тры разы акунуцца

9
Кажуць, што ў даўніну крыніца была значна мацнейшай і ўздымала некалькі слупоў вады ў чалавечы рост вышынёй.

10
З тых часоў націск вады крыху зьменшыўся — цяпер за суткі тут зь нетраў зямлі падымаецца пяць тысяч кубічных мэтраў вады.

11
Многія лічаць ваду ў крыніцы гаючай

12
Сьвята наведваюць тысячы паломнікаў, чарга з аўтамабіляў дасягае 10 км і сканчваецца ў самым Слаўгарадзе

13
Некаторыя проста прыяжджаюць набраць вады

14
Як распавядае легенда, даўней жылі на берагах Сажа людзі-волаты. Сярод іх магутнасьцю і адвагай славіўся Марка, а высакароднасьцю і вясёлым норавам — Сьцяпан.

15
І абое пакахалі прыгажуню Кацярыну. Кацярыне ж быў любы Сьцяпан. Тады дзяўчына прыдумала для іх заданьне: хто кіне далей камень, з тым яна і пойдзе пад вянец. Кінулі Марка і Сьцяпан велізарныя камяні, і Сьцяпанаў камень упаў бліжэй.

16
Але Кацярына вырашыла, што ня пойдзе за нялюбага, а лепш будзе крыніцай людзям служыць. Стала яна на Сьцяпанаў валун, падскочыла і разьлілася блакітнай вадою, а камяні, кінутыя волатамі, так і ляжаць, і на іх яшчэ захаваліся сьляды іх магутных рук.

17
Цяпер тут ляжыць іншы валун. Легенда пра Сіні Калодзеж напісаная на вялікім валуне, што стаіць пасярод паляны, дзе ручай робіць круты паварот. Нехта лекуецца, прытуляючыся да каменя.

18

19

20

21
Хросны ход вакол крыніцы