Аляксандра Герасіменя фінішавала трэцяй на дыстанцыі 50 м вольным стылем і стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
У ноч на 14 жніўня па менскім часе яна паказала трэці вынік у фінальным заплыве(24,11 секунды). Першымі фінішавалі данка (24,07) і амэрыканка (24,09).
У паўфінале Герасіменя замкнула васьмёрку кваліфікаваных у фінал спартовак (24,53), а ў кваліфікацыі была трэцяй (24,42). Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Лёндане Герасіменя была на гэтай дыстанцыі другой.
У мэдальным заліку беларуская зборная займае 24-е месца (1 залаты, 2 срэбраныя, 1 бронзавы). Акрамя Герасімені ўзнагароды ў суботу заваявалі батутысты Уладзіслаў Ганчароў («золата») і штангіст Вадзім Стральцоў (да 94 кг) («срэбра»). Напярэдадні цяжкаатлетка Дар’я Навумава (да 75 кг) была другой.