Жнівень — традыцыйна самы папулярны месяц для адпачынкаў беларусаў. Многія з нас аддаюць перавагу адпачынку на моры ў гарачых краях, або ў любым выпадку на сонцы. У гэтым артыкуле пагаворым пра сонцаахоўныя крэмы.
У летнi час у скуры пад узьдзеяньнем сонца сынтэзуецца вiтамiн D. Лiчыцца, што калi вы падстаўляеце рукi i твар под сонечныя промні хаця б на працягу 15 хвiлiн на дзень, то гэтага дастаткова для сынтэзу неабходнай колькасьцi гэтага вiтамiну. Зашмат сонца — шкодна для скуры. Так, узьдзеяньне сонца лічыцца адным з самых важных фактараў рызыкі для абедзьвюх мэляном скуры — дабраякаснай і мэляномы раку.
Пашкоджаньне клетак эпідэрмісу скуры становіцца відавочным ужо праз гадзіну-дзьве пасьля сонечнага апраменьваньня. Унутрыклеткавы ацёк можна ўбачыць праз 16-18 гадзін пасьля ўзьдзеяньня, а праз 30-48 гадзін утвараецца міжклеткавы ацёк.
Таму абарона ад сонечнага апраменьваньня з дапамогай ультрафіялетавых блякатараў — неабходнасьць. Трэба мець на ўвазе, што каля 80% сонечнага апраменьваньня праходзіць скрозь аблокі, таму варта быць асьцярожным таксама і ў пахмурныя дні.
Фільтры — актыўны інгрэдыент сонцаахоўных прадуктаў
Калі вы хочаце, каб сонцаахоўны крэм сапраўды быў эфэктыўным, неабходна наносіць вялікую колькасьць крэму на ўсе часткі цела, якія трапляюць пад сонца. Карацей кажучы, калі вы выкарыстоўваеце сонцаахоўны крэм, дык трэба выкарыстоўваець шмат і часта. Таму асабліва важна, каб ваш прадукт быў бясьпечны, каб ён надзейна бараніў ад ультрафіялетавага апраменьваньня і не выклікаў алергіі. Крэм, да таго ж, не павінен упітвацца ў скуру, ён павінен заставацца НА ёй.
Эфэктыўныя інгрэдыенты сонцаахоўных прадуктаў, якія застаюцца на скуры — гэта мінэральныя фільтры. Большасьць зь іх ўтрымлівае аксыд цынку і / або дыяксыд тытану. Таксама ёсьць і так званыя хімічныя фільтры, якія часта складаюцца з актысалату, аксібэнзону, авабэнзону, гомасалату, актынаксату і актакрылену (octisalate, oxybenzone, avobenzone, homosalate, octinoxate, octocrylene). Гэтыя хімічныя рэчывы зьяўляюцца эндакрыннымі разбуральнікамі, якія адмоўна ўплываюць на функцыі шчытападобнай залозы, палавое высьпяваньне, цяжарнасьць, памяншаюць колькасьць клетак спэрмы. Аб гэтым сьведчаць досьледы, праведзеныя на жывёлах.
А цяпер вазьміце ваш сонцаахоўны крэм і паглядзіце, ці ўтрымлівае ён адзін ці болей з гэтых інгрэдыентаў...
Іншае хімічнае рэчыва, што знаходзяцца ў фільтрах, рэтыніл пальмітат (у сьпісе інгрэдыентаў можа таксама быць пазначаны як «пальмітат вітаміну А») павышае рызыку развіцьця раку скуры. Пухліны ды іншыя паталягічныя зьмены хутка развіваюцца пад уплывам гэтай формы вітаміну А пры ўзьдзеяньні сонечнага сьвятла. Штодзённае выкарыстаньне рэтыніл пальмітату цяжарнымі жанчынамі таксычнае для дзіцяці.
Мінэральныя фільтры на аснове аксыду цынку выглядаюць найбольш бясьпечнымі, а таксама самымі эфэктыўнымі супраць ультрафіялетавага апраменьваньня.
Асьцерагайцеся нана-часьцінак!
Сонцаахоўны прадукт з фільтрам на аснове аксіду цынку стварае вялікую белую плёнку на нашай скуры. Вядома, нам гэта падаецца ня вельмі прыгожым. Таму вытворцы спрабуюць з гэтым нешта рабіць. Напрыклад, скараціць памер малекул фільтра пры дапамозе так званай нана-тэхналёгіі.
Але ж нана-часьцінкі такія дробныя, што пранікаюць у скуру а празь яе і ў наш арганізм.
Парабэны?
Парабэны знойдзем у многіх прадуктах па доглядзе за скурай, у тым ліку і ў сонцаахоўных. Парабэны выкарыстоўваюцца ў якасьці кансэрвантаў. Ёсьць каля 20 розных тыпаў, але коратка кажучы ўсе яны дрэнныя і ўсе назвы абавязкова маюць корань «парабэн». Пра парабэны мы яшчэ абавязкова пагаворым у наступных артыкулах. Калі коратка, дык яны небясьпечныя для эндакрыннай (гарманальнай) сыстэмы. Вонкавае узьдзеяньне парабэнаў можа быць зьвязана з бясплодзьдзем, залішняй вагой, астмай, алергіямі, ракам малочнай залозы. Інфармацыя пра жудасныя наступствы парабэнаў ужо даўно не таямніца. Таму многія вытворцы часта пішуць вялікімі літарамі на этыкетках «Без парабэнаў».
Пазьбягайце спрэяў
Сонцаахоўныя спрэі неверагодна папулярныя, асабліва для дзяцей, але зручнасьць тут можа каштаваць здароўя... Калі сонцаахоўны крэм распырскваецца, таксічныя часціцы трапляюць у паветра, і, адпаведна, узьнікае рызыка ўдыханьня таксынаў.
Падагульнім ўсё вышэйсказанае. Калі вы хочаце атрымаць асалоду ад сонца з найменшымі ахвярамі для здароўя, купляйце крэм з мінэральнымі фільтрамі і без парабэнаў, а таксама не зьвяртайце ўвагі на тое, што крэм вас пакрывае белай плёнкай.
А ў гэтым артыкуле вы можаце даведацца пра тое, як можна дадаткова абараніць сябе ад ультрафіялетавага апраменьваньня пры дапамозе пэўных прадуктаў харчаваньня.