Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ даведаліся пра нядопуск расейскай паралімпійскай зборнай


Афіцыйнае рашэньне пра лёс расейскіх паралімпійцаў будзе абвешчана заўтра.

Міжнародны паралімпійскі камітэт плянуе не дапусьціць расейскую зборную да ўдзелу ў Гульнях у Бразыліі. Пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле інфармацыі выданьня, рашэньне прынятае на падставе дакладу Рычарда Макларена пра допінг у расейскім спорце, апублікаваным 18 ліпеня. У дакумэнце паведамляецца, што больш за 30 станоўчых допінг-пробаў расейскіх паралімпійцаў зьніклі паміж 2011 і 2015 гадамі. Пасьля апублікаваньня дакладу, камітэт папярэдне вырашыў адхіліць Расею ад Паралімпіяды.

Афіцыйнае рашэньне камітэт абвесьціць на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыё-дэ-Жанэйра 7 жніўня. Паралімпійскія гульні ў Бразыліі пройдуць з 7 па 18 верасьня.

«Мне няма чаго дадаць да гэтай інфармацыі акрамя таго, што канчатковае рашэньне будзе вынесена Міжнародным паралімпійскім камітэтам у нядзелю. Уся інфармацыя, якая публікуецца да абвяшчэньня рашэньня, зьяўляецца плёткамі і чуткамі », - цытуе ТАСС прэзыдэнта Паралімпійскага камітэту Расеі Ўладзімера Лукіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG