Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны: Помста за прафэсійную дзейнасьць — галоўная вэрсія сьледзтва пра забойства Шарамета


Юры Луцэнка
Юры Луцэнка

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што сьледчыя ў справе пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета галоўнай вэрсіяй лічаць помсту за прафэсійную дзейнасць.

«Цяпер ідуць першачарговыя сьледчыя дзеяньні. Мы атрымліваем паказаньні тых, хто пражывае ў гэтым раёне, апытваем сьведак, у тым ліку і сумна вядомага расейскага каналу, які першым прыяжджае на месца нечаканых забойстваў, апытваем таксама блізкіх Паўла», — паведаміў Юры Луцэнка сёньня ў эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў.

Паводле яго, у панядзелак, 25 ліпеня, будуць заслуханыя першыя высновы супрацоўнікаў ФБР, якія далучаныя ў якасці спэцыялістаў у пытаньнях выбуха- і аўтатэхнічнай экспэртызы. «Яны нам дапамагаюць і ў аналізе атрыманых відэа», — дадаў генэральны пракурор.

Юры Луцэнка адзначыў, што на пачатку наступнага тыдня да працы ў складзе апэратыўнай групы будуць дадаткова далучаныя сьледчыя Міністэрства ўнутраных спраў і Генэральнай пракуратуры.

Сьледзтва таксама правярае інфармацыю пра сачэньне за Паўлам і ягонай грамадзянскай жонкай Аленай Прытулай з боку прадстаўніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

Юры Луцэнка абурыўся публікацыяй у Інтэрнэце відэа зь месца стаянкі аўтамабіля напярэдадні злачынства. «Гэта забівае таямніцу сьледзтва і ўскладняе працу праваахоўных органаў. А тыя, хто знутры праваахоўных органаў такім чынам зарабляе сабе папулярнасьць на сяброўстве з журналістамі або нават грошы за сэнсацыйныя матэрыялы, — мы іх шукаем і яны будуць звольненыя з праваахоўных органаў», — пераконвае ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG