У Карэліі, недалёка ад расейска-фінскай мяжы, зьявілася новая капліца, якую назвалі ў гонар апякункі Беларусі, Маці Божай Будслаўскай.
Вялікая частка католікаў тут — родам з Беларусі, таму менавіта такі тытул быў абраны для капліцы, праца над якой працягваліся сем гадоў: пяць на збор дазволаў і дакумэнтаў і два на ўласна будаўніцтва, паведамляе сайт catholic.by.
Разам з абразом Маці Божай Будслаўскай у капліцы знаходзяцца іконы святых Кірыла і Мятода, асьветнікаў, якія служылі, як лічаць сёньняшнія гісторыкі, у рымскім абрадзе з перакладам на славянскую мову (аб гэтым піша сайт «Католікі ў Карэліі»).
«Католікаў тут вельмі шмат... Амаль усе — беларусы. Мы выбралі тытул у гонар Маці Божай Будслаўскай, таму што гэта галоўны абраз беларускага народу», — кажа пробашч парафіі ксёндз Яўген Гейнрыхс.
Фотарэпартаж з будаўніцтва капліцы можна паглядзець тут.
Карэльскае насельніцтва ў асноўным сышло ў Фінляндыю пасьля нападу СССР на гэтую краіну ў 1939 годзе і пасьля Другой сусьветнай вайны. У часы СССР пасьля вайны тут сялілі беларусаў, якіх рэпрэсавалі ці адпраўлялі на працу на амаль пустыя паўночныя землі.
Самае папулярнае
1