На тым тыдні наведалася на радзіму. Каторым разам пад’яжджаю да будынку касьцёла, дзе мяне хрысьцілі, але зноў зачынена, ксёндз адзіны на некалькі вёсак. Касьцёл даўнішні. Пішуць, Ігната Дамейку калісьці хрысьцілі ў ім.
На дзьвярах прышпілены нумар тэлефона сьвятара. Тэлефаную, каб спытаць, мо ён дзе недалёка. Вітаюся па-беларуску і размаўляю таксама. У адказ чысьцюткая руская мова з выразным вымаўленьнем гукаў на расейскі лад, а прозьвішча беларускае, здаецца. Чым далей гутарым, тым афіцыйней.
Летась у Міры ксёндз да мяне і стрыечнай сястры зьвярнуўся з ласкавым прывітаньнем па-расейску, як да чаканых гасьцей-турыстак. І не адказаў па-беларуску.
Госпадзе высокі, як мне шкада.
Ала Жак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org