Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады фронт наведаў гандляроў-нападнікаў. Фотарэпартаж

Сёньня на менскім рынку «Экспабел» маладафронтаўцы наведалі месца, дзе на іх напалі ў суботу, 16 ліпеня.

Тады прадпрымальнікі з рынку «Экспабел» учынілі бойку з валянтэрамі, якія ў прыбіралі ў Курапатах. Прычынай агрэсіі сталі шэўроны з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам. Шасьцёра валянтэраў праводзілі ўпарадкаваньне на тэрыторыі Курапатаў і прыйшлі на «Экспабел», каб затачыць ланцуг ад бэнзапілы.

«Майстар сказаў нам, каб мы хвілінаў 15 пачакалі, таму мы пайшлі ў найбліжэйшую кавярню, — цытаваў словы Сяргея Пальчэўскага „Малады фронт“. — Па дарозе нейкі ІПэшнік, зрэагаваўшы на шэўроны з „Пагоняй“ і бел-чырвона-белым сьцягам, нешта пракрычэў нам у сьпіну, але мы нават не зьвярнулі ўвагі». На выхадзе з кавярні на хлопцаў накінулася сем прадпрымальнікаў. Яны выкрыквалі «Гэта наша зямля». На месца тады прыехаў міліцыянт, які апытаў маладафронтаўцаў.

XS
SM
MD
LG