Сёньня на Зьезьдзе АГП Анатоль Лябедзька быў абраны старшынём АГП.
Ён прапанаваў на пасаду намесьнікаў старшыні Антаніну Кавалёву, Льва Марголіна, Васіля Палякова, а таксама Мікалая Казлова, які будзе адказны за горад Менск. З залі паступіла прапанова вылучыць на намесьніка старшыні яшчэ і 26-гадовага менчука Паўла Стэфановіча і Алега Жаўнова з Бабруйска.
Зьезд галасаваў спачатку за колькасьць намесьнікаў. Вызначыліся на колькасьці чатырох намесьнікаў старшыні.
Анатоль Лябедзька кажа, што праз 2 гады зьезд будзе вельмі цікавы — на пасаду старшыні змогуць прэтэндаваць многія яркія асобы.
Прайшло рэйтынгавае галасаваньне. За Марголіна і Антаніну Кавалёву аднолькавая колькасьць галасоў — 59. За Васіля Палякова — 77, за Казлова — 51, за Стэфановіча — 34, за Алега Жаўнова — 31.
Такім чынам, намесьнікамі старшыні АГП абраныя Леў Марголін, Антаніна Кавалёва, Васіль Палякоў і Мікалай Казлоў. Таксама абралі Нацыянальны камітэт у складзе 46 чалавек.