Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы ў Маскве заклікаў Пуціна «паскорыць менскі працэс»


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным у Маскве 14 ліпеня заклікаў паскорыць перамовы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне ў рамках работы Трохбаковай кантактнай групы.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі на брыфінгу.

«Джон Керы настойліва заклікаў да паскарэньня перамоў па выкананьні Менскіх пагадненьняў, асабліва ў частцы бясьпекі», — заявіў Кірбі, не ўказаўшы, зрэшты, ніякіх іншых дэталяў размовы Керы і Пуціна ў дачыненьні да Ўкраіны.

У той жа час прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту паведаміў журналістам пра дэталі размовы бакоў па сырыйскім пытаньні.

«Яны абмеркавалі пытаньне аб неабходнасьці ўзмацненьня ціску на тэрарыстычныя групоўкі, такія як «Ісламская дзяржава», і зьвязанай з «Аль-Каідай» групоўкі «Джабгат ан-Нусра», — сказаў сьпікер.

Тыдзень таму Джон Керы наведаў Кіеў, дзе гаварыў з кіраўнікамі Ўкраіны, у прыватнасьці, аб канфлікце, які распальвае Расея на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу. Ён, у прыватнасьці, адзначаў, што без гарантаваньня бясьпекі і спыненьня выкарыстаньня цяжкіх ўзбраеньняў на Данбасе Менскія пагадненьні чакае правал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG