Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея павінна аказаць ціск на рэжым Башара Асада


Сяргей Лаўроў, Джон Керы і Стафан дэ Містура падчас прэс-канфэрэнцыі ў Вене 17 траўня 2016 году
Сяргей Лаўроў, Джон Керы і Стафан дэ Містура падчас прэс-канфэрэнцыі ў Вене 17 траўня 2016 году

Расея павінна пацьвердзіць на справе свае заявы аб прыхільнасьці да міру ў Сырыі, заявіў у аўторак прэс-сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі.

Камэнтуючы заявы міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова, які абвінаваціў спэцпасланьніка генэральнага сакратара ААН у Сырыі Стафана дэ Містуру ў тым, што ён не склікае чарговы раўнд межсырыйскіх перамоваў, Джон Кірбі заявіў, што задача дэ Містуры была б значна больш простай, калі б Расея выкарыстоўвала свой уплыў у Дамаску для таго, каб прымусіць рэжым Башара Асада спыніць атакі на мірнае насельніцтва і бамбаваньне пазыцый сіл умеранай апазыцыі.

«Калі вы спрабуеце пераканаць апазыцыю ўступіць нават у папярэднія перамовы з рэжымам у той час, як іх людзі падвяргаюцца бамбаваньням, у той час, як мірныя жыхары становяцца аб’ектам бамбаваньняў, у той час, як бамбяць бальніцы, у той час, як працягваецца наступ войскаў... рэжыму ў такіх умовах для апазыцыі неверагодна цяжка рухацца ў напрамку рэальных перамоваў», — заявіў Джон Кірбі.

Паводле яго слоў, падчас візыту ў Маскву ў чацьвер дзяржсакратар ЗША Джон Керы паспрабуе пераканаць сваіх суразмоўцаў зрабіць усё магчымае, каб стварыць умовы для пачатку мірных перамоваў. Вашынгтон будзе разглядаць рэакцыю расейскага кіраўніцтва на візыт Джона Керы ў Маскву як свайго роду тэст шчырасьці заяваў Расеі аб прыхільнасьці барацьбе з радыкальнымі тэрарыстычнымі групоўкамі і гатоўнасьці зрабіць усё неабходнае, каб Сырыя была ў будучыні адзінай плюралістычнай дзяржавай.

1 жніўня павінны былі б працягнуцца перамовы паміж прадстаўнікамі афіцыйнага Дамаска і сырыйскай умеранай апазыцыі ў Жэнэве. Аднак апазыцыя адмаўляецца ўступаць у перамовы да таго часу, пакуль урадавыя сілы ня выканаюць умоваў перамір’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG