Едзем ў перапоўненым аўтобусе. Каля мяне стаіць спадар інтэлігентнага выгляду ў паліце і з ладна зачасанымі сівымі валасамі.
На адным з прыпынкаў у дзьверы бліжэйшыя да нас уціскаецца жанчына з двума клункамі. Мужчына паварочваецца ў бок маладзёна, што сядзіць ля акна, і кляцае яго па плячы.
Той узьнімае вочы, у якіх яшчэ працяг гульні і ўсьмешка на вуснах. І гэты прыстойны чалавек выцягвае навушнік з вуха зьбянтэжанага хлопца і выдае:
— Сука, сколька ты будзеш в экран тарашчіцца? Цебя хто учіл? Женшчінам неабхадзіма ўступаць места!
Маладзён без пярэчаньняў высьлізнуў у натоўп. Тады спадар вельмі ветліва да жанчыны:
— Сядайце, калі ласка.
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org