У інфармацыі, разьмешчанай на сайце catholic.by, называецца імя толькі аднаго ксяндза — айца Рамана Шульца ОР з Магілёва.
«З гэтай прычыны 11 ліпеня мы зь мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам сустракаліся з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў у Беларусі Леанідам Гулякам. На жаль, падчас нашай сустрэчы мы не атрымалі адказу на пытаньне аб падставах прынятага рашэньня і сустрэліся з катэгарычнай адмовай перагледзець альбо зьмяніць яго. Айцец Раман павінен 20 ліпеня пакінуць нашу краіну і Магілёўшчыну», — адзначаецца ў заяве біскупа Аляксандра Яшэўскага.
Прычыны такога рашэньня не паведамляюцца.