Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд выявіў небясьпечнае сухое малако на 15 беларускіх прадпрыемствах


Галоўны дзяржаўны вэтынспэктар Беларусі адклікаў дэклярацыі аб адпаведнасьці ў 15 беларускіх вытворцаў сухой малочнай прадукцыі.

Гэта зроблена на падставе таго, што «Рассельгаснагляд» прызнаў гэту прадукцыю небясьпечнай і няякаснай.

Дэклярацыя аб адпаведнасьці — дакумэнт, які сьведчыць, што прадукцыя адпавядае патрабаваньням тэхнічных рэглямэнтаў. Бяз гэтай паперы прадукцыю забаронена рэалізоўваць на тэрыторыі Расеі.

Сярод гэтых прадпрыемстваў — такія вядомыя, як «Беллакт», «Бабушкіна крынка», «Мілкавіта», «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат», «Савушкін прадукт», «Лідзкі малочна-кансэрвавы камбінат», паведамляе сайт «Рассельгаснагляду».

Паведамляецца, што тэрытарыяльныя ўпраўленьні Рассельгаснагляду правяраюць дзеяньне дэклярацыяў на адпаведныя віды прадукцыі згаданых прадпрыемстваў.

Раней Рассельгаснагляд зьвярнуўся да Беларусі з просьбай адклікаць дэклярацыі аб адпаведнасьці прадукцыі — матывуючы гэта тым, што на шэрагу беларускіх прадпрыемстваў была неаднаразова выяўленая «небясьпечная і няякасная прадукцыя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG