Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прыпыніла экспарт мяса ў Расею з некалькіх прадпрыемстваў


Беларусь часова прыпыніла экспарт прадукцыі жывёльнага паходжаньня з шэрагу прадпрыемстваў, а таксама спыніла выдачу вэтэрынарных сэртыфікатаў на гэтую прадукцыю.

Пра гэта паведамляецца ў лісьце намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Аляксандра Субоціна на імя кіраўніка Рассельгаснагляду. На сайце ведамства таксама прыводзіцца пералік беларускіх прадпрыемстваў, якім забаранілі экспартаваць мяса.

У дакумэнце ўдакладняецца, што беларускі бок арганізаваў расьсьледаваньне з мэтай «устанаўленьня фактараў, якія прывялі да выпуску прадукцыі, якая не адпавядае патрабаваньням тэхнічных нарматыўных прававых актаў».

Як адзначае РИА Новости, Рассельгаснагляд раней зьвярнуўся да дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Рэспублікі Беларусь з просьбай прыпыніць пастаўкі ў Расею прадукцыі шэрагу прадпрыемстваў, так як у ёй выявілі не заяўленыя вытворцамі генна-мадыфікаваныя кампанэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG