Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтакефальная царква Ўкраіны папрасілася ў Канстантынопальскі патрыярхат


Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ), якая ня мае афіцыйнага статусу ў праваслаўным сьвеце, папрасіла ўключыць яе ў склад Канстантынопальскага патрыярхату.

Зварот да патрыярха канстантынопальскага Барталамея быў прыняты на архірэйскім саборы ЎАПЦ.

Царква папрасіла пра ўключэньне ў Канстантынопальскі патрыярхат з мэтай «кансалідацыі ўсяго праваслаўя на тэрыторыі Ўкраіны, пераадоленьня падзелу ўкраінскіх праваслаўных і зацьвярджэньня адзінай памеснай аўтакефальнай украінскай праваслаўнай царквы», гаворыцца ў паведамленьні Карпацкай дыяцэзіи ЎАПЦ.

УАПЦ аддзялілася ад РПЦ у 1920 годзе. Ва Ўкраіне па-за юрысдыкцыяй Маскоўскага патрыярхату таксама дзейнічае Ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG