Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Керы: санкцыі ЗША супраць Расеі не спыняцца да поўнага аднаўленьня межаў Украіны


Джон Керы (зьлева) і Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Кіеве, 7 ліпеня 2016 году
Джон Керы (зьлева) і Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Кіеве, 7 ліпеня 2016 году

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заяўляе, што адзіным шляхам разьвязаньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіне застаецца імплемэнтацыя менскіх дамоўленасьцяў у поўным аб’ёме.

«Найхутчэй вырашыць канфлікт — поўная імплемэнтацыя менскіх пагадненьняў. Неабмежаваны доступ АБСЭ да ўсёй тэрыторыі Данбасу, уключаючы мяжу, вызваленьне ўсіх закладнікаў, вывядзеньне ўсіх узброеных сіл і тэхнікі і вяртаньня Ўкраіны да міжнародна прызнаных межаў. Бяз гэтага менскія пагадненьні пацярпяць крах. Гэтак Абама сказаў Пуціну ўчора ў тэлефоннай размове», — заявіў Джон Керы пасьля перамоваў зь Пятром Парашэнкам.

Амэрыканскі дыплямат таксама паведаміў, што ЗША будуць працягваць супрацу зь Нямеччынай і Францыяй, каб падвысіць узровень бясьпекі і дазволіць прасоўвацца наперад палітычным працэсам.

«Калі Расея абярэ шлях дээскаляцыі, міжнародная супольнасьць усё гэта будзе вітаць. Гэтак жа аналягічна і з Крымам. З самага пачатку ЗША заяўлялі, што мы не прызналі і не прызнаем расейскай агрэсіі, і нашы санкцыі застануцца ў сіле да поўнага вырашэньня гэтай праблемы», — заявіў Джон Керы.

Ён сказаў яшчэ, што дзьверы НАТО адкрытыя для Украіны, і ЗША будуць вітаць новых членаў, як толькі яны выкажуць сваю гатоўнасьць да такога шляху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG