Год 2008-ы. Мы прыехалі ў Нясьвіж. На жаль, з-за рамонту замку, даступны толькі парк. Не хачу зьмірыцца, што нічога больш не пабачым. Кажу сябрам: «Давайце паглядзім хоць двор. Калі што, робім выгляд, што не разумеем». Мы прайшлі міма шыльды «Вход строго запрещён!» да двара. Пачынаем здымаць, калі раптам аднекуль зьяўляецца сярдзіты дзядзька: «Стоп! Нельзя!» Мы, вядома, «не разумеем». Дзіка жэстыкулюючы, ён крычыць: «Нельзя снимать! Ещё вы будете в Европе рассказывать, как Лукашенко памятники разрушает!»
Справядліва дзядзька баяўся: мы сапраўды паўсюль распавядаем. Толькі — калі б ён даў нам проста паглядзець, мы, напэўна, даўно забыўшыся пра нейкі рамонт, нічога б не расказвалі.
Světlana Vránová
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org