Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага літаратара Васіля Быкава, найбліжэйшая сваячка і захавальніца ягонай памяці.
Валянціна Ўладзімераўна Быкава трапіла ў абласны шпіталь 30-га траўня, пасьля таго, як некалькі дзён яе лекавалі ў Вушацкім раённым шпіталі. 89-гадовую спадарыню прывезла туды хуткая дапамога: 27-га траўня на Валянціну Быкаву быў зьдзейсьнены напад, і яна зьвярнулася да лекараў, бо істотна пацярпела.
Невядомы зламысьнік — а нападніка дагэтуль так і не знайшлі — зайшоў у яе хату з бакавога ўваходу. А калі гаспадыня заўважыла прысутнасьць чужога чалавека, накінуўся на яе ззаду, заламіў рукі і пачаў душыць. Спадарыня Быкава закрычала, і ён уцёк. Аднавяскоўцы маюць вэрсію, што нападніка магла спалохаць верагоднасьць быць засьпетым падчас злачынства — бо каля хаты да рэчкі часта езьдзяць трактары, і нехта з кіроўцаў мог угледзець чужынца.
У Вушацкім шпіталі ў Валянціны Быкавай дыягнаставалі пералом запясьця правай рукі, левага пляча і некалькіх рэбраў зь левага боку. Падчас знаходжаньня ў Віцебскім абласным шпіталі да гэтага дадалася посттраўматычная пнэўманія. Лекары ўвесь час ацэньвалі яе стан як цяжкі — найперш у сілу сталага ўзросту пацыенткі. І катэгарычна выключылі магчымасьць адведваць спадарыню Валянціну, патлумачыўшы гэта правіламі ўнутранага распарадку рэанімацыйнага аддзяленьня. Пра стан яе здароўя лекары адмаўляліся паведамляць праз тэлефон, а пабачыцца з хворым у рэанімацыйным аддзяленьні, паводле правілаў шпіталя, увогуле маюць права толькі найбліжэйшыя сваякі. У Валянціны Быкавай такіх не было.
Валянціна Быкава. Здымкі апошніх гадоў
1/8Валянціна Быкава ў 2008 годзе
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/8Акцыя ў памяць пра Генадзя Карпенку, 2009 год
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/8У мэмарыяльным музэі Васіля Быкава, 2009 год
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/8Валянціна Быкава з радыёпрымачом, 2009 год
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/8Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, 2010 год
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/8Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, 2013 год
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/8Каля роднай хаты, 2008 год

8/8Уваход у “бакоўку”, у якой адбыўся напад
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага Васіля Быкава, найбліжэйшы родны чалавек і захавальніца ягонай памяці. Валянціна Быкава не дажыла тры дні да свайго 90-годзьдзя. На яе ў канцы траўня быў зьдзейсьнены напад.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Пасьля сьмерці старэйшага брата Васіля спадарыня Валянціна шмат рабіла для захаваньня ягонай памяці. Яна перапісвалася з прыхільнікамі ягонай творчасьці, сябравала зь пісьменьнікамі і журналістамі, неаднаразова давала інтэрвію Радыё Свабода, распавядаючы пра Васіля Быкава. Калі ў Бычках стваралася мэмарыяльная сязіба-музэй, яна давала парады па ўзнаўленьні інтэр’еру бацькоўскай хаты, у якой гадаваліся Васіль, Валянціна і малодшы брат Мікола.
Удава Міколы Антаніна Быкава шмат гадоў наглядала за музэем, цяпер там працуе яе сын, таксама Мікола. Менавіта ў гэтую сям’ю прыйшла сёньня ранкам жалобная вестка.
«Патэлефанавалі з райвыканкаму. Сёньня паедзем у Віцебск, забіраць Валянціну Ўладзімераўну на радзіму», — паведаміў пляменьнік.
Пазьней сям’я абмяркуе і вызначыць дату, час і месца пахаваньня.