Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Япрынцава, былога партнэра Чыжа, судзяць за махлярства. Судовая заля перапоўненая

абноўлена

Уладзімер Япрынцаў (зьлева) і Казбэк Япрынцаў (гаворыць з адвакаткай)
Уладзімер Япрынцаў (зьлева) і Казбэк Япрынцаў (гаворыць з адвакаткай)

4 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над бізнэсоўцамі Ўладзімерам Япрынцавым і ягоным сынам Казбэкам, якіх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, якое зьдзейсьненае арганізаванай групай.

Суд пачаўся са спазьненьнем на паўгадзіны. Разам з бацькам і сынам Япрынцавымі на лаве падсудных апынецца былы супрацоўнік групы кампаній «Трайпл» Аляксандар Арабян.

У судзе не хапае месца ўсім ахвочым папрысутнічаць на працэсе:

Уладзімер Япрынцаў вядомы як партнэр асноўнага ўладальніка групы кампаній «Трайпл» мільярдэра Юрыя Чыжа. Неафіцыйныя зьвесткі пра арышт Япрынацава зьявіліся ў жніўні 2015 году, а пацьверджаныя былі ў сьнежні.

Старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў журналістам, што Ўладзімер Япрынцаў арыштаваны паводле абвінавачваньня ў махлярстве.

Ужо пасьля арышту ў сакавіку 2016 году асноўнага ўладальніка «Трайпла» Юрыя Чыжа стала вядома, што гэта ён разам з двума партнэрамі зьвярнуўся ў праваахоўныя органы з заявай на дзеяньні Ўладзімера Япрынцава.

Як Уладзімер Япрынцаў ставіцца да выстаўленага яму абвінавачаньня, стане вядома ў судзе.

Уладзімер Япрынцаў
Уладзімер Япрынцаў

Казбэк Япрынцаў
Казбэк Япрынцаў

У суд на працэс працэс прыйшоў Юры Падабед, былы камандзір менскага АМАПу. Ён пасьля звальненьня працаваў у Япрынцава. Але на працэс яго не пусьцілі — ужо няма месцаў.

Фэдэрацыя Беларусі па самба прадставіла станоўчую характарыстыку на Япрынцава і просіць суд «аб’ектыўна разабрацца».

Чэмпіён па самба і трэнэр барцоў Націк Багіраў прысутнічае ў зале.

Па розных эпізодах сын Япрынцава Казбэк нібыта незаконна завалодаў больш як 30 мільёнамі даляраў праз махінацыі з пастаўкамі мазуту і ад грамадзянаў. Гарантыі давала кампанія «Трайпл». Япрынцаў-старэйшы і Абакян гэтым махінацыям нібыта садзейнічалі, сьцьвярджае пракурор. Япрынцаў-малодшы пры гэтых словах усьміхаецца і махае галавой. Усе падсудныя віну не прызналі цалкам. Япрынцаў-старэйшы гатовы даваць паказаньні суду адразу, ягоны сын Казбэк — пасьля допыту пацярпелых. Арабян — «не на гэтым этапе».

Суд вырашыў спачатку дапытаць пацярпелых, потым сьведак і толькі тады — падсудных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG