Беларусы сьвяткуюць Купальле
Беларусы працягваюць сьвяткаваць старажытнае народнае сьвята Купальле. Пачатак «купальскаму маратону» быў дадзены ў Менску: першае сьвяткаваньне адбылося каля будынка Дзяржаўнага літаратурнага музэю імя Янкі Купалы 21 чэрвеня. У іншых месцах Беларусі гэтую папулярную народную традыцыю ўшаноўваюць у розныя дні. У Празе беларусы, якія жывуць у Чэхіі, адсьвяткуюць Купальле сёньня.