Пра гэта паведамляе BALTNEWS.lt
Літоўскія кансэрватары, якія цяпер знаходзяцца ў апазыцыі, перакананыя што Літва павінна адмовіцца ад дыялёгу з афіцыйным Менскам:
«Такое глыбокае ўцягваньне ўрада Літвы ў дыялёг з дыктатарска-сатэлітнай Беларусьсю, якая ігнаруе міжнародныя канвэнцыі, якія рэгулююць атамную энэргетыку і прынцыпы добрасуседзтва, сьведчыць пра адно — кааліцыя, якую ўзначальвае Буткявічус (прэм’ер -міністар ад сацыял-дэмакратаў — РС), ужо зьмірылася з агрэсіўным праектам Масквы і Менску, якія пагражаюць існаваньню Літоўскай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.
Літоўскі бок неаднаразова выказваў заклапочанасьць у сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Астраўцы (у 50 кілямэтрах ад Вільні). 21 чэрвеня ў міністэрстве навакольнага асяродзьдзя Літвы пачалася двухдзённая сустрэча літоўскіх і беларускіх экспэртаў з нагоды аспэктаў бясьпекі БелАЭС.
Ня толькі апазыцыя ў Літве незадаволеная БелАЭС: на згаданых кансультацыях Літва прапанавала спыніць будаўніцтва АЭС у Астраўцы да правядзеньня стрэс-тэстаў і папрасілі ад Беларусі дадатковую інфармацыю аб уплыве АЭС на навакольнае асяродзьдзе.
Раней прэм’ер-міністар Літвы Альгірдас Буткявічус заклікаў Эўразьвяз да большага адзінства па пытаньні БелАЭС, а лібэральны эўрадэпутат зь Літвы Пэтрас Аўштравічус выказваў у Эўрапарлямэнце занепакоенасьць у тым, што «Беларусь эканоміць за кошт бясьпекі».
Прэзыдыюм фракцыі літоўскай кансэрватыўнай партыі «Саюз Айчыны» — Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты (СА-ЛХД) патрабуе ад дзеючага ўрада спыніць усялякія перамовы зь беларускім бокам у справе будаўніцтва АЭС.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1