Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Літвы: Беларусь павінна гарантаваць бясьпеку АЭС


Альгірдас Буткявічус
Альгірдас Буткявічус

Беларусь павінна гарантаваць, што атамная электрастанцыя, якая будуецца побач зь Літвой, у Астраўцы, будзе адпавядаць міжнародным патрабаваньням бясьпекі, — сьцьвярджае літоўскі прэм’ер Альгірдас Буткявічус, робячы акцэнт на наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

«Літва сур’ёзна заклапочаная сытуацыяй у сфэры бясьпекі Літвы і суседзяў па Эўразьвязе. Беларусь павінна гарантаваць, што бясьпека АЭС, якая будуецца за 50 кілямэтраў ад Вільні, будзе забясьпечаная пры жорсткім выкананьні ўсіх міжнародных патрабаваньняў і рэкамэндацый па ахове прыроды і атамнай бясьпекі», — цытуе Буткявічуса інфармацыйнае агенцтва Delfi.

Паводле слоў літоўскага прэм’ер-міністра, урокі Чарнобылю і іншых атамных аварыяў абавязваюць усіх разьвіваць атамныя тэхналёгіі пры захаваньні самых высокіх міжнародных стандартаў атамнай бясьпекі і абароны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG