Словы Буткявічуса падае партал delfi.lt.
«Усё роўна патрэбны наш агульны пункт гледжаньня, і тыя патрабаваньні, якія выстаўляе Літва, яны павінны прад’яўляцца як ад усяго ЭЗ, таму трэба як мага больш галасоў, больш адзінства, дэманстрацыі ў грамадзкай прасторы таго, што гэта важнае, балючае пытаньне, каб паказаць, што варта выконваць правілы», — сказаў А. Буткявічус ў пятніцу агенцтва BNS па тэлефоне з Брусэлю. «Я лічу, што час пакажа», — сказаў прэм’ер, адказваючы на пытаньне, ці спадзяецца ён на тое, што Эўракамісія зробіць больш жорсткім свой тон у справе пабудовы АЭС у Астраўцы.
А. Буткявічус запэўніваў, што старшыня Эўракамісіі разумее, што гэтая станцыя — праблема ня толькі Літвы. Літва — самы рэзкі крытык Беларусі, якая будуе АЭС прыкладна за 50 км ад Вільні. Літва сьцьвярджае, што Беларусь не забясьпечвае бясьпекі гэтага аб’екту, які будзе знаходзіцца ўсяго за 20 км ад мяжы. Менск адхіляе прэтэнзіі Літвы, сьцьвярджаючы, што гарантуе на АЭС самыя высокія стандарты бясьпекі.