Мой знаёмы амэрыканец калiсьці працаваў у славянскiм аддзеле ўнiвэрсытэцкай бiблiятэкі. Займаўся паэзiяй. Цяпер яму за дзевяноста з гакам. У яго кепскi зрок. Ён ужо не чытае, а слухае вершы. Дзякуй прагрэсу — ёсьць аўдыякнiгi.
Сустракаемся мы ў час вечаровага шпацыру. Ён прагульвае сабаку. А я сам адзін. Iншы раз паздароўкаемся i разыдземся. А iншы раз крыху пагутарым пра вершы. Я рады, калi яму падабаецца тое, што i мне. А бывае, ён кажа, што верш не супадае з яго сёньняшнiм настроем, i дадае:
— Паэт i чытач, як струна i камэртон, павiнны быць на адной ноце!
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1