У знаёмай сям’і вырашалі маральную праблему: ці ўдзельнічаць у парадзе 9 траўня дачушцы-школьніцы, якая намерылася паступаць ў гуманітарную ВНУ. Справа ў тым, што з-за відавочнай няздольнасьці да матэматыкі сярэдні бал пагражаў быць значна ніжэйшы за пажаданы. Але гэта паўбяды. Бяда ж у тым, што дзяўчынка цудоўна танчыць. І ёй прапанавалі разам зь іншымі дзяўчатамі паскакаць перад трыбунамі у «Лявонісе». А за гэта паабяцалі «дзясятку» па матэматыцы...
З аднаго боку... Зь іншага...
Памучыўшыся, дзяўчынка знайшла трэці бок:
— ...Калі б не мана, дык нічога ж дрэннага ў тым, каб паскакаць на Дзень перамогі «Лявоніху», няма?
— Так, няма, — адказаў я. — ...мусіць, няма...
Сяргей Ваганаў
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org