Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ім падарылі «Паланэз» і планшэт «Самсунг», а яны выносілі з буфэту бабруйскі зэфір


Два дні краіна напружвалася, каб пераканаць аднаго чалавека, што ў яго ўсё добра.

Уявіце сабе Андрэя Кабякова, 55-гадовага кіраўніка ўраду краіны, у якой за апошнія гады рубель упаў у шэсьць разоў, замежная пазыка вырасла на траціну і палова людзей мае па тры з паловай мільёны ў месяц. Апошнія паўгода ён адказны за тое, каб дзьве з паловай тысячы чалавек спыніліся ў Менску ў дарагіх гатэлях, паслухалі Аляксандра Саладуху, схадзілі ў музэй і сфатаграфаваліся на Кастрычніцкай плошчы на новенькі планшэт, набыты за дзяржаўныя грошы.

«Прэзыдэнт усё правільна сказаў», «згодныя з прэзыдэнтам», «нібыта ў нас на працы пабываў, так усё ведае», — прыёмшчыца з СПК «Шчорсы» і настаўніца музыкі з Наваградку, дырэктар ПУП «Азярыцкі Агра», чыноўнік зь менскай адміністрацыі, бізнэсмэн Шакуцін і сьпявачка Ірына Дарафеева. Каб згадзіцца з прэзыдэнтам, запрасілі ўсіх.

З трыбуны і па-за трыбунай яны гавораць завучанымі фразамі, ня ведаюць, чаму выбралі менавіта іх, але пляскаюць дружна і ў час, самі не падыходзяць да мікрафона і галасуюць аднагалосна.

«Арганізацыя на найвышэйшым узроўні!» — я не пасьпяваю даслухаць гарадзенскіх настаўніц, як мяне за локаць адводзіць рэдактар «Советской Белоруссии». «Можна вас? Бо дзяўчаты працу страцяць усе разам — яны ж ня ведаюць, з кім размаўляюць», — уцягненая спадаром Якубовічам, я бачу, як зрэнкі настаўніц пашыраюцца ад жаху.

«Форум з усёй відавочнасьцю паказаў, што ўлада народа — гэта найважнейшы інструмэнт прыняцьця лёсавызначальных рашэньняў у Беларусі», — кажа ў заключным выступе Аляксандр Лукашэнка.

Усеагульны народны сход закрыты. Па эскалятары ўніз едуць дзядзькі і цёткі з пакункамі вынесенага з буфэту бабруйскага зэфіру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG