Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву», — у Лоеве міліцыя затрымала журналіста Кастуся Жукоўскага


Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота
Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

У Лоеве затрымалі журналіста-фрылянсэра Кастуся Жукоўскага

Журналіст паведаміў, што затрыманьне зьдзяйсьняла кіраўніцтва раённага аддзелу ўнутраных спраў, якое адмовілася камэнтаваць сытуацыю.

Паводле слоў журналіста, Канстанціна Жукоўскага, ён з апэратарам здымаў цэглавы завод, які знаходзіцца ў цяжкім эканамічным стане, дзе працаўнікі атрымліваюць мізэрны заробак, а іншай працы ў райцэнтры няма:

«Прыехала міліцыя, мяне і калегу Аляксея брутальна затрымалі, даставілі ў РАУС, кінулі ў дзяжурную частку. Апаратуру вырвалі з рук, паламалі. Мяне ў дзяжурнай частцы павалілі на падлогу, надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву, прычым, рабіў гэта чалавек, які назваўся намесьнікам начальніка РАУС Генадзем Маджарам», — апавёў па тэлефоне Жукоўскі БелаПАНу.

Паводле слоў журналіста, у яго падняўся ціск, яму выклікалі хуткую дапамогу, зрабілі ўколы. Міліцыя складае пратаколы. У Лоеўскім РАУС сытуацыю не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG