Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіцца інфармацыйная лінія па праблемах палавой дыскрымінацыі


Па тэлефоне можна будзе бясплатна атрымаць кансультацыі па пытаньнях дыскрымінацыі ў працоўнай, сацыяльнай і сямейна-бытавой сфэрах.

З 13 чэрвеня ў Беларусі запусьціцца бясплатная інфармацыйна-праўная лінія «Цэнтар па прасоўваньні правоў жанчын — Яе правы». На ёй будуць даваць кансультацыі жанчынам, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу.

Як распавядае Свабодзе юрыстка арганізацыі Лілія Воліна, такая лінія патрэбная ў Беларусі, бо жанчыны насамрэч нярэдка сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, але ня маюць гэткага адзінага цэнтру, у якім можна атрымаць кансультацыю. Да таго ж пэўныя выпадкі нават не разглядаюцца ў Беларусі як дыскрымінацыя.

Воліна чакае, што асноўным напрамкам кансультацыяў будуць працоўныя адносіны. У Беларусі, згадвае яна, існуе сьпіс прафэсіяў, забароненых для жанчын. Таксама жанчыны час ад часу сутыкаюцца з праблемамі пры прыёме на працу, бо могуць зацяжараць. На некаторых спэцыяльнасьцях у ВНУ, дадае юрыст, розныя прахадныя балы для хлапцоў і дзяўчат.

Акрамя таго, на лініі будуць кансультаваць па пытаньнях сямейна-бытавой і сацыяльнай сфэраў. Па пытаньнях гвалту ў сям’і будуць перанакіроўваць на кансультацыю да адпаведных адмыслоўцаў. Жанчынам могуць прапанаваць дапамогу ў складаньні позваў і зваротаў, інфармацыйна-праўнае суправаджэньне ў далейшым вядзеньні справы.

Тэлефоны інфармацыйна-праўнай лініі:

+375 17 327-77-27

+375 29 635-56-62

+375 33 675-56-62

Зьвяртацца па кансультацыю можна з панядзелка па чацьвер з 9 да 17 гадзіны. Таксама можна пісаць на пошту info@eeprava.by ці на скайп eeprava.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG