Пра гэта паведаміў фэдэральны пракурор у чацьвер.
Змова была папярэджаная, таму што чацьвёрты сырыец, ідэнтыфікаваны як Салех А., добраахвотна здаўся ўладам у Парыжы 1 лютага і прызнаўся ў падрыхтоўцы змовы.
Пасьля допыту Салеха А. нямецкім сьледчым спатрэбілася чатыры месяцы, каб назапасіць дастаткова доказаў супраць трох мужчын і арыштаваць іх. Салех А. застаецца пад вартай у Францыі, і Нямеччына дамагаецца яго экстрадыцыі, паведаміў пракурор.
Да гэтага часу Нямеччына не была аб’ектам буйных тэрактаў, падобных тым, што адбыліся ў Бэльгіі, Францыі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі. Але яна разглядаецца як асабліва ўразьлівая краіна, таму што за мінулы год сотні тысяч мігрантаў накіраваліся ў ФРН.