Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі нацыст Мільчакоў: улады Беларусі ня маюць права мяне затрымаць або абмежаваць у перамяшчэньні


Аляксей Мільчакоў
Аляксей Мільчакоў

Кіраўнік атраду расейскіх нацыяналістаў Аляксей Мільчакоў упэўнены, што яму на тэрыторыі Беларусі нічога не пагражае.

Менавіта гэтай заявай ён адрэагаваў на публікацыю ў газэце адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі «Беларусь Сегодня», прысьвечаную ягонай дзейнасьці. У публікацыі «СБ» Мільчакова наўпрост называюць нацыстам і фашыстам:

«Калі чалавек робіць учынкі, якія мы лічым амаральнымі, а то і злачыннымі, пры гэтым не дэманструе раскаяньня і жаданьня адмовіцца ад злачыннага ладу жыцьця, то яму няма чаго рабіць у Рэспубліцы Беларусь, можа, акрамя як сядзець у турме», — падкрэсьліваецца ў артыкуле.

Змагары думаюць, што гэта перамога? Сьмешна. Хто забароніць працаваць з ВПК і з прыватнымі асобамі (многія зь якіх просяць правесьці індывідуальныя трэніроўкі)?»

«Змагары думаюць, што гэта перамога? Сьмешна, — напісаў ён на сваёй старонцы „Укантакце“. — Хто забароніць працаваць з ВПК (ваенна-патрыятычным клюбамі — РС) і з прыватнымі асобамі (многія зь якіх просяць правесьці індывідуальныя трэніроўкі)?»

Мільчакоў падкрэсьлівае, што ніякіх юрыдычных падстаў затрымліваць яго ці забараняць яму зьяўляцца на тэрыторыі Беларусі ў беларускіх уладаў няма.

«А самае сьмешнае — улады РБ ня маюць права мяне затрымаць (падставы няма), бо я не грамадзянін РБ, і за баявыя дзеяньні на Данбасе яны прыцягнуць ня могуць грамадзяніна РФ, а Ўкраіна ні справу на мяне не завяла, ні ў вышук не падала. Ды і перасоўваньне па РБ, як мы бачым, не абмяжуюць», — піша ён. «Можа, пайсьці на кантракт у ВДВ і свабодна маршам па Менску праходзіць кожны год?», — жартуе напрыканцы Мільчакоў.

Як паведамлялася раней, на пачатку гэтага тыдня Мільчакоў прыяжджаў у Віцебскую вобласьць. Як ён сам заявіў — «па справах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG