Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На дзень Дзень вышыванкі ў Кіеве людзі сталі ланцугом паміж двума галоўнымі храмамі


Сёньня Ўкраіна адзначыла Дзень вышыванкі — сьвята, якое з 2006 году зьяўляецца сымбалем папулярызацыі нацыянальнае вопраткі. Ідэю сьвята 10 год назад падала студэнтка з Чарнаўцоў Лэся Варанюк.

У Кіеве жыхары і госьці гораду сталі у жывы ланцуг ад Міхайлаўскага да Сафійскага сабораў. Выступалі народныя музыкі, прадаваліся сувэніры. Шмат старшаклясьнікаў прыйшлі арганізавана пасьля заняткаў.

Акрамя таго, у школах сталіцы вучням рэкамэндавалі таксама прыйсьці у гэты дзень у вышыванках. З такой жа прапановай зьвярнулася да супрацоўнікаў прадпрыемства «Кіеўпастранс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG